11 студзеня 2021, у перыяд Каляд сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора павіншавала са Святам Божага Нараджэння наведвальнікаў Гродзенскага гарадскога дома начнога знаходжання. Іерэй Яўгеній Велісейчык, пажадаў усім радасці асабістай сустрэчы з Богадзіцяці, Божай дапамогі і ўмацаванні сіл духоўных, душэўных і цялесных, цярпення і спадзяваньня на Госпада.
Пасля ўручэння падарункаў айцец Яўгеній абмеркаваў з адміністрацыяй Гродзенскага дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства планы супрацоўніцтва на 2021-ы год.
З 2018 года апека над насельнікамі Гродзенскага гарадскога дома начнога знаходжання з'яўляецца пастаянным служеннем сацыяльнай службы кафедральнага сабора.
Іерэй Яўгеній ВЕЛІСЕЙЧЫК, Фота: Дзмітрый ГАЛАМБОЎСКІ