18 студзеня 2020 года, напярэдадні Хрышчэння (Богаяўлення) Гасподняга, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын адслужыў чын вялікага асвячэння вады ў цэху разліву мінеральнай вады ў в. Парэчча, Гродзенскага раёна. Айцу Аляксандру саслужылі протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Барыс Барадзінчык.
З пачатку дзвюхтысячных, калі з'явілася гэта традыцыя асвячэння Хрышчэнскай вады для храмаў горада Гродна, супрацоўнікі прадпрыемства выходзяць на "асаблівую" начную змену.
Па заканчэнні чыну вялікага асвячэння вады айцец Аляксандр павіншаваў усіх са святам Богаяўлення (Хрышчэння Гасподня), падзякаваў за малітву і працу ў славу Божую, пазычыў работнікам цэху і іх сем'ям радасці быцця з Богам, міру і любові.
Са слоў начальніка цэху разліву мінеральнай вады ААТ «Малочны свет» Аляксандра Курмана, да раніцы ўпершыню з 20 000 паўтаралітровых бутэлек асвячонай пітной вады з артезіянской свідравіны глыбінёй 256 метраў даставяць у праваслаўныя храмы абласнога цэнтра.
Мікалай БАЙДА




















