Усім вядома, што ад свята Нараджэння Хрыстовага да Богаяўлення (Хрышчэння Гасподняга) на працягу 10 дзён ідуць Хрыстаслаўныя святы. 16 студзеня 2020 года наша маладзёвая група сумесна з кіраўніком брацтва, клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэем Аляксіем Саўко, наведалі школу-інтэрнат для слабавідушчых дзяцей у г. Гродна і павіншавалі іх са Светлым святам Хрыстовага Нараджэння і надыходзячага Хрышчэння Гасподняга.
Кожны навучэнец школы, пісьмо якога ўдзельнічала ў акцыі “Цуд на Хрыстова Нараджэнне”, атрымаў святочны падарунак. У ролі свяціцеля Мікалая выступілі прыхаджане Пакроўскага сабора, якія разабралі пісьмы з-пад “елачкі пажаданняў” і па меры магчымасцей набылі падарункі, пра якія прасілі дзеці.
Наведванне дзетак школы-інтэрната стала ўжо добрай традыцыяй, якая дорыць дабро і радасць не толькі выхаванцам дадзенай установы, але і ўсяляе ў сэрцы ўсіх, хто мае дачыненне да гэтай акцыі, дабро і свет.
Лізавета НАРКУН














