15 студзеня 2020 года сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора аказала матэрыяльную дапамогу насельнікам Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання. Былі ахвяраваны цёплая вопратка і абутак.
Іерэй Яўгеній Велісейчык і адміністрацыя ўстановы абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва, а таксама магчымасць далейшага аказання матэрыяльнай дапамогі насельнікам Дома начнога прабывання.
Іерэй Яўгеній ВЕЛІСЕЙЧЫК
01/17/2020 - 10:08