9-10 студзеня 2020 года Архіерэйскі хор Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прыняў удзел у ХХХVІІІ Праваслаўных калядных вечарах у Беластоку. Калектыў выступіў у зале Падляшскай оперы і з канцэртам для навучэнцаў адзінай у Польшчы праваслаўнай школы ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.
Вечар праваслаўных калядак у польскім Беластоку збірае гасцей з пачатку 80-х мінулага стагоддзя.
У розных варыяцыях, у залежнасці ад публікі, хор выканаў наступныя творы:
1)В.Пяцько «Ночь тиха над Палестиной»;
2)М.Куліковіч «Учора з вячора»;
3)«Народился нам Спаситель»;
4)«Стань, Давиде, с гуслями» ў апр. У. Радаліцкага;
5)А. Ларын «Небо и земля», № 1 з кантаты «Рождественские колядки»;
6)С. Смірноў «Рождественская колядка»;
7)Л. Кабільнык «Коляда-колядка»
8)ман. Юліянія (Дзянісава) «Французская колядка»;
9)А. Ларын «Коляда пришла», №6 з кантаты «Рождественские колядки»;
10)Б. Лядкоўскі «Не имамы»;
11)Б. Лядкоўскі «Ангел вопияше»;
12)А. Нікольскі «Господь просвещение мое»
13)А. Грэчанінаў «К Богородице прилежно»
14)А. Ляхновіч «Многая лета».
Апошняя калядка Каляднага вечара ў зале оперы аб’яднала і гледачоў, і харавыя калектывы на сцэне.
Мікалай БАЙДА, Юрый ШАРАЙ

























