Дабрачынная вячэра для наведвальнікаў Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання

8 студзеня 2020 года, у перыяд пасвята Хрыстовага Нараджэння і ў дзень, калі святая Царква святкуе Сабор Прасвятой Багародзіцы, сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора арганізавала дабрачынную вячэру для наведвальнікаў Гродзенскага гарадскога дома начнога прабывання.

Іерэй Яўгеній Велісейчык павіншаваў прысутных са святам Хрыстовага Нараджэння, пажадаў усім цярпення, сіл духоўных, душэўных і цялесных, каб годна праходзіць любыя жыццёвыя выпрабаванні, а таксама радасці ў Богу. Таксама айцец Яўгеній правёў размову з насельнікамі дома начнога прабывання, прысвечаную святу Хрыстовага Нараджэння.

Благотворительный ужин для посетителей Гродненского городского дома ночного пребывания 

З вясны 2019 года дастаўка ежы бяздомным па выходных і святочных днях стала пастаяннай справай сацыяльнай службы кафедральнага сабора.

Іерэй Яўгеній Велісейчык

Благотворительный ужин для посетителей Гродненского городского дома ночного пребывания 
Благотворительный ужин для посетителей Гродненского городского дома ночного пребывания