1-е месца іканапіснай студыі “Пакроў” на міжнародным конкурсе “Прыгажосць Божага свету”

17 снежня 2019 года ў Храме Хрыста Збаўцы члены журы падвялі вынікі ХV Міжнароднага конкурсу дзіцячай творчасці “Прыгажосць Божага свету”. Узначаліў падвядзенне вынікаў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый. У намінацыі “Праваслаўная ікона” 1-е месца – Мусатава Аліна (16 год), “Багалюбская ікона Маці Божай”, Дзіцячая іканапісная студыя “Пакроў” пры кафедральным саборы горада Гродна.

Арганізатары конкурсу – Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі і аўтаномная некамерчая арганізацыя Цэнтр адукацыйных і культурных ініцыятыў “ПАКАЛЕННЕ”, з выкарыстаннем гранта Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, прадастаўленага Фондам прэзідэнцкіх грантаў.

Усяго ў Конкурсе прынялі ўдзел 177 епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, на ІІ (выніковы) этап паступіла 3115 прац.

У мінулым годзе Аліна заняла другое месца на гэтым самым конкурсе: “Выхаванку іканапіснай студыі “Пакроў” узнагародзілі на цырымоніі закрыцця ХХVІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у Маскве (уражанні пра паездку)”.

Па матэрыялах pravobraz.ru/krasota-bozhego-mira