Пра выкарыстанне арт-тэрапіі ў выхаванні дзяцей распавяла ва ўніверсітэце сям'і "Радзіна" кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

15 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў "Радзіна" пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова "Выкарыстанне методыкі арт-тэрапіі ў выхаванні дзяцей". Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч. 

На дадзены момант ў арт-тэрапіі дастаткова шырока выкарыстоўваюцца разнастайныя прыкладныя віды мастацтва, што прывяло да стварэння казкатэрапіі, музыкатэрапіі, лялькатэрапіі, пясочнай тэрапіі, тэрапіі выяўленчага мастацтва, танцавальнай тэрапіі ды інш. Лячэнне мастацтвам развівае творчыя магчымасці чалавека.

Арт-тэрапія выкарыстоўваецца пры вырашэнні спецыфічных задач, звязаных з псіхакарэкцыяй, лячэннем псіхасаматычных захворванняў, эмацыйным выхаваннем, вырашэннем канфліктаў. Гэта метад развіцця і карэкцыі бакоў асобы з дапамогай разнастайных мастацтваў.

Тэхнікі і прыёмы арт-тэрапіі ўяўляюць вялікі спектр для творчасці дзіцяці і часта ёсць нетрадыцыйнымі: маляванне на каменьчыках, на пяску, пальчыкавы жывапіс, гульнетэрапія ды інш. Методыка арт-тэрапіі садзейнічае адаптацыі ў калектыве, наладжванню сяброўскіх і добразычлівых кантактаў, зняццю псіхаэмацыйнага напружання.

Тэма сустрэчы 22 снежня - "Жаночае здароўе. Фактары, што ўплываюць на жаночае здароўе. Прафілактыка запаленчых захворванняў у рэпрадуктыўнай сферы". Вядоўца - урач, кіраўнік сямейнага цэнтра "Рамонак" і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

Марына САЛТЫКОВА-ВАЎКОВІЧ, фота: Мікалай БАЙДА​