У цырымоніі адкрыцця чэмпіянату свету па гіравым спорце прыняў удзел клірык Пакроўскага сабора

16 лістапада 2019 года клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, каардынатар Гродзенскай епархіі па працы з алка- і нарказалежнымі людзьмі, іерэй Павел Каспяровіч прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці чэмпіянату свету па гіравым спорце, якое адбылося ў цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман”.

Айцец Павел малітоўна падтрымаў удзельнікаў спаборніцтваў і пагаварыў са спартсменамі. Варта адзначыць, што святар і сам знаёмы з гіраў не па чутках і ёсць актыўным прадстаўніком здаровага і цвярозага ладу жыцця.

У спаборніцтвах прымаюць удзел каля 150 спартсменаў з 12 краінаў.

Пераможцаў будуць вызначаць у некалькіх узроставых катэгорыях. Прадугледжаны асобныя залікі для прафесіяналаў, аматараў, ветэранаўі навічкоў. Узрост самых юных удзельнікаў – 6-7 год.

Мінімальная вага снараду складзе 4 кг. Калі гаварыць пра максімальную, то запланаваны выступленні з гірай 80 кг.

Мікалай БАЙДА