Пра асновы фарміравання здаровага ладу жыцця ў сям’і распавяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

10 лістапада 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова “Фарміраванне ў сям’і здаровага ладу жыцця на аснове маральных паводзінаў”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Лектар ахарактарызавала формы і метады фарміравання здаровага ладу жыцця ў сямейным выхаванні на аснове ўсвядомленых маральных паводзінаў. Было прадстаўлена паняцце цнатлівасці. Дадзены асноўныя кірункі адмоўнага стаўлення да алкагалізму і табакакурэння. Апісана прафілактыка дарожнага траўматызму. Дадзены прыклады размоў з дзецьмі па папярэджанні псіхічнага траўматызму і практыкаванні па выхаванні маральных паводзінаў у некаторых сітуацыях.

Асаблівую ўвагу лектар звярнула на недапушчальнасць абортаў як узаконенае забойства дзяцей.

Тэма сустрэчы 24 лістапада – “Мужчынскае здароўе. Фактары, што ўплываюць на здароўе”. Вядоўца – урач, кіраўнік сямейнага цэнтру “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

Марына САЛТЫКОВА-ВАЎКОВІЧ, фота: Мікалай БАЙДА