7 лістапада 2019 года іерэй Міхаіл Перац, духаўнік праваслаўнага таварыства цвярозасці “Пакроўскае” пры кафедральным саборы горада Гродна, браты і сёстры абшчыны ажыццявілі паломніцкую паездку ў Беласток. Тут, у Свята-Мікольскім храме, пакояцца мошчы святога мучаніка дзіцяткі Гаўрыіла. Да 1992 года святыня знаходзілася ў нашым Пакроўскім саборы.
Каля мошчаў паломнікі папрасілі малітоўнага заступніцтва дзіцяткі Гаўрыіла перад Госпадам за ўсіх братоў і сясцёр таварыства цвярозасці, за родных і блізкіх.
Слава Богу за ўсё.
Мікалай БАЙДА
11/08/2019 - 19:35












