Паломніцтва маладзёвага брацтва Пакроўскага сабора ў Жыровічы

6 кастрычніка 2019 года сафійскае маладзёвае брацтва пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адправілася ў дзіўнае падарожжа – паломніцтва ў Свята-Успенскі манастыр у Жыровічах і Мінскую Духоўную семінарыю. Бо для таго, каб наведаць утульнае, ціхае месца з багатай гісторыяй, не абавязкова адпраўляцца за тысячы кіламетраў. Па дарозе мы маліліся, размаўлялі, шмат спявалі, гулялі ў гульні – словам, добра і лёгка правялі час у дарозе.

Па прыездзе ў Жыровічы мы адправіліся на вячэрняе набажэнства, дзе мы змаглі паўдзельнічаць у чытанні акафіста Прасвятой Багародзіцы перад Яе цудатворнай іконай.

Пасля адправіліся ў трапезную на вячэру. Далей паводле ўставу ў семінарыстаў вольны час да 23:00, пагэтаму мясцовае маладзёвае брацтва запрасіла нас у госці прабавіць час за філіжанкай чаю, цікавымі размовамі і гульнямі. Сустрэча двух брацтваў скончылася вельмі музыкальна, бо калі ў адным пакоі збіраецца шмат таленавітых людзей, з гэтага абавязкова павінна атрымацца нешта цікавае! І на гэтай пазітыўнай ноце мы адправіліся адпачываць.

Адпачыць атрымалася ў кожнага па-рознаму: хтосьці адразу лёг спаць, хтосьці чытаў малітоўнае правіла, хтосьці проста працягваў размаўляць у сваім пакоі.

Набраўшыся сіл на надыходзячы дзень, мы адчулі, як уплывае абстаноўка семінарыі і манстыра на сон і абуджэнне, калі для таго, каб прачнуцца, не патрэбен будзільнік. Так, роўна а 6:30 мы былі ўжо на Боскай літургіі і рыхтаваліся да Таінства споведзі і прычасця Святых Хрыстовых Тайнаў. Дарэчы, тут жа мы крыху даведаліся пра паслушанні ў Мінскай духоўнай семінарыі, дзе кожны студэнт павінен удзельнічаць у набажэнствах пэўнага дня тыдня – так званае паслушанне “на дзясятцы”.

Пасля літургіі каля 8 гадзін усе семінарысты сталі збірацца на супольныя ранішнія малітвы і, просячы благаславення на новы дзень, падыходзіць да Жыровіцкай іконы Маці Божай.

Далей следавала сняданне, пасля якога студэнты разышліся па занятках, а ў нас быў вольны час, каб пафатаграфавацца, пагуляць і атрымаць асалоду ад цішыні і спакою.

Асабліва парадавала кожнага з нас магчымасць з’ездзіць на “Старую” і “Новую” крыніцу, прагуляцца там, выпіць святой вады і памаліцца. Па вяртанні мы прагуляліся па манастыры, зайшлі ў храмы, памаліліся на магілах брацці за Крыжаўзвіжанскім храмам.

Далей нас чакаў адваротны шлях у Гродна, і стала нават трохі сумна з’язджаць з такой жывапіснай, спакойнай і святой мясціны – так нам спадабалася абстаноўка!

Па шляху дамоў кожны думаў пра сваё, і мы прыйшлі да думкі, што існуе толькі адзін від падарожжа, якое магчыма, – у наш унутраны свет. Вандруючы па ўсім свеце, за тысячы кіламетраў або ўсяго толькі за дзясятак, мы не шмат чаму вучымся. І не заўсёды гэта вандроўка заканчваецца вяртаннем. Чалавек ніколі не можа вярнуцца да зыходнага пункту, паколькі за гэты час змяніўся. І разумеецца, нельга ўцячы ад сябе самога: гэта тое, што мы нясём у сабе, наша духоўнае жыллё, як чарапашы панцыр. Падарожжа па ўсім свеце – гэта толькі сімвалічнае падарожжа, і куды б ты ні трапіў, ты працягваеш шукаць сваю душу.

Для кожнага з нас гэта паездка ўнесла ўклад у духоўнае жыццё і дала магчымасць знайсці часцінку сваёй душы, змяніцца, разабрацца ў сабе. Зычу кожнаму з нас такія ж пачуцці цішыні і напоўненасці, якія спазналі нашы сэрцы ў Жыровічах.

Дар’я РАМЯНКОВА