13 кастрычніка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Хрысціянскае разуменне сям’і. Божая задума пра чалавека. Адносіны ў сужэнстве” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.
На працягу размовы гаворка ішла пра адзінства, цэласнасць і непадзельнасць сужэнскай лучнасці, пра тое, што інстытут сям’і быў устаноўлены Богам яшчэ ў Раі і быў благаславёны Ім.
Былі разгледжаны моманты, што разбураюць святасць сужэнства – страх і нежаданне адказнасці, нежаданне абцяжарваць сябе дзецьмі, парушэнне сужэнскай вернасці, сужыццё дваіх без абавязкаў, замкнёнасць сужэнскіх адносінаў. Закрануты праблемныя для грамадства пытанні кантрацэпцыі, ЭКА, донарства палавых клетак, сурагатнага мацярынства на стыку пазіцыі медыцыны і Царквы, грунтуючыся на дакументах і заявах, прынятых Царкоўна-грамадскай радай па біямедыцынскай этыцы. Разгледжана, што палягае ў аснове сужэнства і сям’і, якія мэты шлюбу, са спасылкай на Свяшчэннае пісанне, узаемную адказнасць і давер адзін да аднаго.
Тэма наступнай сустрэчы, якая адбудзецца 20 кастрычніка, – “Сфера нефармальных зносінаў як фактар сацыялізацыі падлеткаў”. Лектар – кандыдат педагагічных навук Салтыкова-Ваўковіч М.У. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.
Наталля ЖАЛЕЗНАЯ, фота: Мікалай БАЙДА















