У міжнароднай канферэнцыі “Багаслоўскае асэнсаванне праблем залежнасці: праваслаўны і каталіцкі погляд” прыняў удзел клірык Пакроўскага сабора

Чарговая міжнародная канферэнцыя “Багаслоўскае асэнсаванне праблем залежнасці: праваслаўны і каталіцкі погляд” адбылася 1-2 кастрычніка 2019 года ў Епархіяльным упраўленні Санкт-Пецярбургскай епархіі. У канферэнцыі прыняў удзел клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна, каардынатар Гродзенскай епархіі па працы з алка- і нарказалежнымі людзьмі, іерэй Павел Каспяровіч.

Форум арганізаваны па ініцыятыве праваслаўна-каталіцкай рабочай групы, узначальваемай старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыяхата мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам і ардынарыем архіепархіі Маці Божай у Маскве архіепіскапам Паўлам Пецы, пры падтрымцы фонду “Kirche in Not” (“Дапамога Царквы ў патрэбе”). Суарганізатарамі мерапрыемства выступілі Санкт-Пецярбургская епархія Рускай Праваслаўнай Царквы, дабрачынныя фонды “Дыяканія” (Санкт-Пецярбург) і “Стары Свет” (Масква). У працы канферэнцыі прынялі ўдзел спецыялісты па праблемах залежнасці з Расіі, Польшчы, Нідэрландаў, Румыніі, ЗША ды інш.

Айцец Павел выступіў на канферэнцыі з дакладам: "Непринятие алкоголя как психоактивного вещества в церковной среде."

Па матэрыалам сайта www.blagovest-info.ru, Фота Анастасіі Волоховай