Прадстаўнікі праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" падзяліліся вопытам з непітушчымі ў Свята-Елісавецінскім манастыры (Мінск)

29 верасня пасля позняй Боскай літургіі духаўнік іерэй Міхаіл Перац, браты і сястра прыходскага праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" ажыццявілі паездку ў г. Мінск і Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр. Мэтай паездкі было падтрымаць братчыка, які знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі і які праходзіць лячэнне ў сталічнай клініцы, а таксама перадача духоўнага досведу барацьбы са страсцямі членам таварыства цвярозасці "Елісавецінскае".

Пасля служэння сумеснага акафіста і малітваў за хворага ва ўнікальным храме свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага ў цёплай, сяброўскай атмасферы быў праведзены агульны сход. Айцец Міхаіл запрасіў цвярознікаў з Мінска на форум у Гродна, які плануецца правесці 17 лістапада 2019 г.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ

Праваслаўнаму таварыству цвярозасці "Пакроўскае" — 7 год (форум 2018 г.)​