29 верасня 2019 ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна лекцыя кандыдата філасофскіх навук, дацэнт кафедры філасофіі ГрДзУ імя Янкі Купалы Сняжана Семярнік адкрыла новы сезон сустрэч. Тэма выступлення – “Маральная прырода чалавека: асновы і ўмовы развіцця”.
На працягу размовы лектар распавяла пра працэс трансфармацыі маральнасці чалавечай цывілізацыі ад грэхападзення Адама і Евы і забойства Каінам Авеля да сённяшняга дня. Прамоўца асабліва адзначыла развіццё духоўнасці ў “цёмную”, як нам традыцыйна падаюць гісторыкі, эпоху Сярэднявечча, у той час як знакамітае і апетае Адраджэнне, у сваю чаргу, узвысіўшы чалавека, адвярнула яго ад Госпада.
Сняжана Здзіславаўна, абапіраючыся на Свяшчэннае Пісанне, ахарактарызавала ўнутраныя прычыны, якія прывялі да сучаснага ўсё больш бездухоўнага стану культуры, дэхрысціянізацыі права і маральнасці.
6 кастрычніка 2019 года Універсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу па тэме “Як ставіцца да падлеткавага нігілізму”. Лектар – псіхолаг Ганна Янчый. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
P.S. Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.
Мікалай БАЙДА