У храме в. Тудлі (Вялікабрытанія) клірык Пакроўскага сабора прадставіў беларускі пераклад Новага Запавету

8 чэрвеня 2019 года ў царкве Ўсіх Святых у в. Тудлі (Вялікабрытанія) адбылася прэзентацыя беларускага перакладу Новага Запавету. Царква ўсіх святых (All Saint’s Church) у невялікай вёсачцы Тудлі графства Кент – адзіны ў свеце сабор, усе вокны якога ўпрыгожаны вітражамі нашага земляка Марка Шагала.

На прэзентацыі прысутнічалі клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык, памочнік-кансультант Амбасады Беларусі ў Вялікабрытаніі А.В. Ермаловіч, супрацоўнікі і работнікі Амбасады Расійскай Федэрацыі ў Вялікабрытаніі, сакратар таварыства “Руская спадчына ў Злучаным Каралеўстве” Юлія Пляўкшта ды іншыя госці.

У сваім слове а. Уладзімір Пятручык распавёў гісторыю і падкрэсліў важнасць перакладу для беларускіх людзей. Частка кніг была  ахвяравана беларускамоўным вязням у цэнтральную турму Лондана.

Протаіерэй Уладзімір Пятручык, фота – Кацярына Ткач