У фонд Нацыянальнай бібліятэкі Брытаніі клірык Пакроўскага сабора перадаў беларускі пераклад кніг Новага Запавету

4 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Вялікабрытаніі адбылася перадача ў фонд кнігасховішчаў Брытанскай бібліятэкі беларускага перакладу кніг Новага Запавету. У цырымоніі прымалі ўдзел клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора – протаіерэй Уладзімір Пятручык, доктар, вядучы куратар Усходне-Еўрапейскай і Амерыканскай калекцыі Брытанскай бібліятэкі Кацярына Рагачэўская, кандыдат гістарычных навук, сакратар таварыства “Руская спадчына ў Злучаным Каралеўстве” Юлія Пляўкшта.

Сёння Брытанская бібліятэка прызнана самай вялікай у свеце. У яе кнігазборы больш за пяцьдзясят асобнікаў кніг, рукапісаў, геаграфічных карт, падшывак газет і часопісаў, разнастайных гравюр і малюнкаў, маркі, патэнты. З 1983 года Бібліятэка ёсць сховішчам Нацыянальнага гукавога архіва, цяпер тут захоўваюцца гуказапісы і ноты, рукапісы музычных нотных запісаў, пачынаючы ад твораў Гендэля да “Бітлз”.

Вечарам гэтага ж дня клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык сустрэўся з паслом Беларусі ў Вялікабрытаніі С.Ф. Алейнікам. У часе сустрэчы спадару паслу былі перададзены ў дар беларускі пераклад кніг Новага Запавету і друкаваныя выданні Гродзенскай епархіі і кафедральнага сабора.



  

Протаіерэй Уладзімір ПЯТРУЧЫК, фота: Кацярына ТКАЧ