31 мая 2019 года клірык Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык прыняў удзел у адкрыцці 6-й міжнароднай канферэнцыі “Руская спадчына ў сучасным свеце. Гісторыя. Культура. Ідэнтычнасць”. Мерапрыемствы адбываліся ў гістарычным будынку рэзідэнцыі Пасла Расійскай Федэрацыі ў г. Лондане.
У ліку гасцей прысутнічалі Пасол Расійскай Федэрацыі ў Вялікабрытаніі Якавенка А.У., прамы нашчадак Рурыка князь Мікіта Дзмітрыевіч Лабанаў-Растоўскі, першы сакратар амбасады Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі Павел Касуха, віконт Джон Мейтленд ды інш.
Сярод выступоўцаў былі Michael Wynne Parker, граф М.Дзм. Талстой-Міласлаўскі і prof. Jeremy Hicks.
Протаіерэй Уладзімір ПЯТРУЧЫК, фота: Кацярына ТКАЧ











