Святар Пакроўскага сабора прыняў удзел у працы ХХV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытаннях

Представитель епархии принял участие в работе XXV Юбилейных Международных Кирилло-Мефодиевских чтений

30-31 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у горадзе Мінску прайшлі ХХV Юбілейныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: “Спадчына святых Кірыла і Мяфодзія ў сусветнай духоўнай культуры”.

Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з’яўляюцца форумам, які на працягу вось ужо чвэрці стагоддзя яднае спецыялістаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, што працуюць у сферы багаслоўя, гісторыі, філасофіі, рэлігіязнаўства ды іншых гуманітарных дысцыплін.

Представитель епархии принял участие в работе XXV Юбилейных Международных Кирилло-Мефодиевских чтений

Канферэнцыя з’яўляецца прызнанай пляцоўкай міжкультурнага і царкоўна-дзяржаўнага дыялогу.

Арганізатарамі форуму выступілі:

-Міністэрства адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь;

-Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;

-Беларуская Праваслаўная Царква;

-Нацыянальная бібліятэка Беларусі;

-ДУА “Інстытут тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”;

-ДУА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў;

-Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя свв. Мяфодзія і Кірыла”.

У межах юбілейных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбылася чарговая штогадовая  навукова-практычная канферэнцыя “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга”, якая прайшла на базе мінскага прыхода ў гонар Маці Божай дзеля іконы Яе “Усіх гаротных радасць”.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, работнікі адукацыі і культуры, царкоўных (епархіяльных, манастырскіх, прыходскіх) бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.

Удзельнікам і кіраўніком гэтага форуму стаў загадчык сектара прыходскіх бібліятэк Аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Гродзенскай епархіі, член Каардынацыйнай рады па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным АРАІК БПЦ, клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Барысевіч.

На канферэнцыі прагучалі даклады па наступных праблемна-тэматычных кірунках:

  • духоўна-маральныя асновы беларускай культуры: спадчына святых Мяфодзія і Кірыла ў сучасным свеце;
  • праваслаўная кніга як вечны носьбіт ісціны, духоўнасці, культуры славянскага свету;
  • выхаванне культуры чытання праваслаўнай літаратуры сярод дзяцей і моладзі;
  • выкарыстанне літаратуры па гісторыі Праваслаўя, пра праваслаўныя святыні, пра святых і падзвіжнікаў набожнасці Беларусі ў духоўна-маральным выхаванні на праваслаўных традыцыях;
  • царкоўныя бібліятэкі ў сістэме духоўна-асветніцкай, катэхізацыйнай, місіянерскай і духоўна-адукацыйнай дзейнасці Праваслаўнай Царквы;
  • узаемадзеянне публічных і царкоўных бібліятэк па духоўна-маральным выхаванні на праваслаўных традыцыях;
  • досвед працы царкоўных і свецкіх бібліятэк з праваслаўнай літаратурай.

Трэба адзначыць, што ў сваіх дакладах і паведамленнях пра вопыт працы бібліятэк выступоўцы звярнулі ўвагу не толькі на канстатацыю фактаў і тэматыку праведзеных мерапрыемстваў, але і на метадычныя аспекты, новыя арыгінальныя рашэнні ў ажыццяўленні праектаў і правядзенні мерапрыемстваў, а таксама на аналіз і абагульненне эфектыўнасці працы ў абраным кірунку.

Па заканчэнні працы канферэнцыі протаіерэй Уладзімір Барысевіч прыняў удзел у паседжанні Каардынацыйнай рады па бібліятэчнай дзейнасці пры Сінадальным аддзеле рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Для ўсіх ахвотных была арганізавана экскурсія ў Свята-Пакроўскі прыход горада Мінска і наведванне выставы, прысвечанай Царскім мучанікам.

Представитель епархии принял участие в работе XXV Юбилейных Международных Кирилло-Мефодиевских чтений

У часе працы форуму экспанавалася выстава кніг Выдавецтва Беларускага Экзархата.

У другі дзень працы канферэнцыі былі таксама праведзены метадычныя кансультацыі па стварэнні і вядзенні электронных каталогаў царкоўных бібліятэк у АБІС ІПБІС ды іншыя мерапрыемствы ў дапамогу арганізацыі працы царкоўных бібліятэк.

Падводзячы вынікі дадзенай навукова-практычнай канферэнцыі “Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга” у межах XXV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў, важна сказаць пра яе высокі навукова-практычны ўзровень, даклады насілі духоўна-асветніцкі характар, які ўзбагачае ведамі, духоўным напаўненнем і жаданнем удасканальваць сваю дзейнасць на ніве духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання чытачоў на праваслаўных традыцыях.

Праца дадзенай канферэнцыі ў чарговы раз засведчыла пошук спецыялістамі бібліятэк інавацыйных формаў працы, творчы падыход у духоўна-асветніцкай дзейнасці, а самае галоўнае – пра запатрабаванасць у грамадстве сістэматычнай і мэтанакіраванай працы бібліятэк па духоўна-маральнай асвеце насельніцтва Беларусі.

Протаіерэй Уладзімір БАРЫСЕВІЧ