21 красавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна адбылася лекцыя кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Сняжаны Семярнік. Тэма выступлення: “Сучасныя дэструктыўныя арганізацыі: механізмы супрацьдзеяння”.
На працягу размовы лектар распавяла, што дэструктыўныя арганізацыі могуць быць самымі рознымі (псеўдарэлігійнымі і нерэлігійнымі: камерчымі, псіхалагічнымі, ваенізаванымі і г. д.), таксама можна вылучыць арганізацыі, што існуюць у рэальным соцыуме і што ўзнікаюць у інтэрнэт-прасторы (кіберсекты).
Былі разгледжаны “групы рызыкі” – людзі, найбольш схільныя да дэструктыўнага ўплыву разнастайных абставінаў (узроставых, сацыяльных ды інш.). Гэта падлеткі, пенсіянеры, людзі, што знаходзяцца ў складаных жыццёвых абставінах, ды іншыя.
Сняжана Здзіславаўна распавяла пра механізмы ўплыву дэструктыўнай арганізацыі на асобу (бамбардзіроўка “любоўю”, фарміраванне пачуццяў віны і страху ды інш.), таксама назвала спосабы супрацьстаяння дэструктыўнаму ўплыву.
Іерэй Міхаіл Перац, Сняжана Семярнік, фота – Мікалай Байда
12 мая 2019 года Універсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу: “Прафілактыка найбольш частых артапедычных праблем у дзіцячым узросце”. Лектар – урач, кіраўнік сямейнага цэнтру “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.