“Унутрысямейныя канфлікты… “ – размову ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” правяла псіхолаг Ганна Янчый

14 красавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна з адукацыйнай лекцыяй “Унутрысямейныя канфлікты і псіхалагічныя праблемы, што ўплываюць на іх з’яўленне” выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый.

У пачатку размовы Ганна Іванаўна завяршыла разгляд тэмы папярэдняй лекцыі, а менавіта пытанняў дзіцячага крадзяжу і хлусні. Бацькам-прыхаджанам быў дадзены алгарытм дзеянняў у выпадку выяўлення дзіцячага крадзяжу. Пасля гэтага лектар патлумачыла псіхалгічныя прычыны  і структуру сямейных канфліктаў.

Тэма семінара 21 красавіка – “Сучасныя дэструктыўныя арганізацыі: механізмы супрацьстаяння”. Лектар – кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семярнік.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ, фота: Мікалай БАЙДА

Сустрэчы адкрытыя не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы.