Аб сямейных каштоўнасцях з навучэнцамі школы №8 пагутарыў клірык Пакроўскага сабора

12 красавіка 2019 года па запрашэнні адміністрацыі ДУА “Сярэдняя школа №8 г. Гродна” клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Міхаіл Перац правёў урок з вучнямі 7-8 класаў на тэму “Сямейныя каштоўнасці”. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню такіх пытанняў, як нараджэнне хрысціянскай сям’і, узаемаадносіны ў хрысціянскай сям’і, дабрадзея цярпення ды інш.

Пасля заканчэння занятку святар пакінуў намесніку дырэктара па выхаваўчай працы інфармацыю пра ўніверсітэт сямейных ведаў “Радзіна” пры кафедральным саборы і запрасіў бацькоў вучняў школы на лекцыі дадзенага адукацыйнага праекта.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ