7 красавіка 2019 года ў Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная гутарка: "Прафілактыка суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў". Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ ім. Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.
Падчас сустрэчы гаворка ішла пра тое што сення сутнасць хаваецца за абцякальнымі словамі. Калі раней выкарыстоўваліся такія словы, як самазнішчэнне, самазніштажэнне, то цяпер – суіцыд, а замест забойства дзіцяці – аборт. Лектар распавяла пра статыстыку суіцыдаў у свеце, прычыны, фактары, што павялічваюць рызыку, а таксама пра прыкметы перадсуіцыдальных паводзінаў.
Марына Уладзіміраўна акрэсліла зоны рызыкі патэнцыйнага суіцыду ў дзяцей і падлеткаў у залежнасці ад знешніх умоў і асабістых якасцяў. Былі прапанаваныя практычныя парады, як пабудаваць размову з чалавекам, які рашыўся пазбавіць сябе дару жыцця, а таксама рэкамендацыі, куды і да каго можна звярнуцца ў такой сітуацыі.
Напрыканцы лекцыі кіраўнік універсітэта іерэй Міхаіл Перац закрануў духоўныя прычыны дадзенай праблемы і запрасіў бацькоў-прыхаджанаў на далейшыя сустрэчы навучальна-адукацыйнага курса.
Тэмы сустрэчы 14 красавіка – "Унутрысямейных канфлікты і псіхалагічныя праблемы, якія ўплываюць на іх з'яўленне". Вядучая - кандыдат псіхалагічны навук Ганна Янчий.
P.S. Сустрэчы адкрыты не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.
Мікалай БАЙДА












