1 красавіка 2019 года сацыяльная служба Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна, акрамя вячэры, арганізавала для насельнікаў ДУ “Гродзенскі гарадскі дом начнога перабывання асоб без пэўнага месца жыхарства” размову на тэму Вялікага посту і малітвы. З вясны 2019 года дастаўка харчавання бяздомным па выходных днях стала пастаяннай справай сацыяльнай службы кафедральнага сабора ва ўзаемадзеянні з сястрыцтвам імя святой Юліяніі Гальшанскай.
Па сканчэнні вячэры служачы Пакроўскага сабора Яўгеній Кулак паразмаўляў з прысутнымі і ўручыў ахвотным малітвасловы.
Мікалай БАЙДА
04/05/2019 - 00:00