22 сакавіка 2019 года, у пятніцу другой сядміцы Вялікага посту, сястрыцтва Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна парадавала прыхаджанаў “жаўрукамі”. Печаныя птушачкі з поснага цеста традыцыйна гатуюць да свята сарака мучанікаў Севастыйскіх. У хрысціянскай традыцыі яны сімвалізуюць душы мучанікаў, якія ляцяць да Бога, а песня гэтых птушак – малітву Севасційскіх мучанікаў да Бога.
Напярэдадні сястрыцтва ў гонар Юліяніі Гальшанскай займалася выпечкай. Радасныя твары прыхаджанаў, калі нечакана для сябе на выхадзе з храма яны атрымлівалі гэты смачны, салодкі, але посны сувенір, сталі заслужанай узнагародай за працу і ўвагу да бліжніх.
Ірына ГЕЗ












