Водгукі пра паломніцтва ў Опціну пустынь-Шамардзіно-Клыкава

З 7 па 10 сакавіка 2019 года паломніцкай службай Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна была арганізавана паездка: Опціна пустынь-Шамардзіно-Клыкава. Уражанні ад удзельнікаў:

"Паездка ў Опціну Пустынь, якая адбылася 8-10 сакавіка, аказалася для мяне своечасовай і вельмі сімвалічнай. Міласць Божая адчувалася ў кожную секунду паездкі: гэта і магчымасць пранікнуцца духам Опцінай Пустыні напярэдадні Вялікага посту, і нечаканая сустрэча са схіманахам Еўфіміем, і захапляльная экскурсія гіда Ірыны з роздумамі пра духоўнае жыццё, і цудоўная кампанія людзей, што таксама немалаважна ў паломніцтве. Наведвалі Шамардзіно і Клыкава, даведаліся дзіўныя гісторыі падзвіжнікаў ХХ стагоддзя. Іх вера і гарачая любоў да людзей ёсць тымі стаўпамі веры, на якія хочацца абапірацца. Спасі Госпадзі за ўсё!"

паломніца Наталля

"Паездка вельмі змястоўная, наведалі шмат святых мясцінаў. Уражанні немагчыма перадаць словамі, на розум прыходзіць толькі “Дзіўны Бог у святых сваіх...”. У гэтых мясцінах забываеш пра людскую марнасць і цягам часу не заўважаеш, як хочацца ачысціцца ад брыдоты і ўвабраць у сябе благадаць гэтых мясцінаў. Сэрца напаўняецца любоўю да Тварца і хочацца славіць Бога і дзякаваць Яму. Асаблівае ўражанне засталося пасля Опцінай пустыні. І хоць целам ты вярнуўся дамоў, душой яшчэ знаходзішся там."

паломніца Таццяна

"Госпадзе, міласэрны будзі нам, грэшным!

Матушка Сэпфора, малі Бога аб нас!

Паездка ў Опціну была выдатнай. У мяне было адчуванне, што я зноў трапіла ў зіму, так як напярэдадні выпаў снег. Але было вельмі сонечна і цёпла. Тут цяпло ад чалавечых сэрцаў. І адчуванне, што кожную думка, кожнае слова тут Гасподзь чуе! Шмат хто ў групе сустрэліся ўпершыню, але кожны знайшоў дзеля сябе нешта каштоўнае і карыснае ... Важна, што мы сталі адзінай камандай, дружнай і безжурботнай. Быць дабру! Прыемнага ўсім паста!"

паломніца Галіна