"Як дапамагчы нясмеламу, трывожнаму, гультаяватаму ... дзіцяці" - гутарку ва ўніверсітэце сям'і "Радзіна" правяла псіхолаг Ганна Янчий

17 сакавіка 2019 года ў Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна c адукацыйнай лекцыяй "Як дапамагчы нясмеламу, трывожнаму, гультаяватаму ... дзіцяці" выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчий.

У межах тэмы былі разгледжаны наступныя пытанні: лянота ў дзяцей; прычыны сарамлівасці i нясмеласцi. У прыватнасці было сказана пра тое, што сучасным дзецям уласціва перасычанасць паступаючай інфармацыяй, што вядзе да інтэлектуальнай стомленасці. У канчатковым выніку дзіця сядае за гаджэт і заняты разнастайнымі гульнямі.

У канцы лекцыі на працягу дыялогу госця закранула тэму расчалавечвання чалавека, калі дзеці становяцца аб’ектам праз культ залатога цяльца ў некаторых сучасных бацькоў.

Тэма семінара 24 сакавіка: Маніпуляцыя грамадскай свядомасцю: формы і тэхналогіі. Лектар - кандыдат філасофскіх навук Сняжана Семерник.

Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ, фота: Мікалай БАЙДА

P.S. Сустрэчы адкрыты не толькі для бацькоў вучняў нядзельнай школы. Сардэчна запрашаем.