10 сакавіка 2019 года сустрэчу ў Універсітэце сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы правяла рэгент Архірэйскага хору Юлія Шэпелева. Тэма гутаркі: "Вядзенне хатняй гаспадаркі. Карысныя практыкі і парады. Кухня (падрыхтоўка поснай ежы)".
У ходзе адкрытага дыялогу лектар і слухачы падзяліліся сваім вопытам вядзення хатняй гаспадаркі і эвалюцыі ўзаемаадносін у сям'і, падыходамі ў выхаванні дзяцей.
17 сакавіка 2019 года Універсітэт сямейных ведаў «Радзіна» пры Свята-Пакроўскім саборы запрашае на сустрэчу: "Як дапамагчы сарамліваму, трывожнаму, гультаяватаму ... дзіцяці. Лектар - дзіцячы псіхолаг Ганна Янчий. Пачатак а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.
Іерэй Міхаіл ПЕРАЦ
Фота: Мікалай БАЙДА