17 сакавіка 2019 года, у Нядзелю Перамогі Праваслаўя, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбыўся Велікапосны канцэрт - адроджаная традыцыя прыхода. Глыбіню ўспрымання малітоўных спеваў у выкананні Архірэйскага хору дапоўнілі духоўныя разважанні, тлумачэннi гісторыі і сэнсу твораў ад вядучага канцэрта протаіерэя Уладзіміра Пятручыка.
Настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой асабліва адзначыў, што ў гэтым годзе Архірэйскі хор Пакроўскага сабора адзначыць 100-годдзе пастаяннай дзейнасці. Плануецца, што гэта падзея будзе адзначацца ў канцы лета або пачатку восені гэтага года.
Апладысменты і словы падзякі калектыву сталі дастойным завяршэннем свята.
Відэаверсія канцэрту ў хуткім часе дапоўніць артыкул.
Артыкулы мінулыя выступленні:
Велікапосны канцэрт адбыўся ў Пакроўскім саборы
5 сакавіка ў Пакроўскім саборы арганізавалі вялікапоснымі канцэрт + фота і відэа
Мікалай БАЙДА

























