Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з першага дня конкурсных праслухоўванняў і канцэрта ў межах ХІХ Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнаспеваў “Каложскі Дабравест”. Праслухоўванні і канцэрт прайшлі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна пры вялікай колькасці гледачоў.
У вячэрнім канцэрце прынялі ўдзел наступныя харавыя калектывы:
- Ансамбль юнакоў дзіцячай школы мастацтваў імя Дз.С. Бартнянскага, Санкт-Пецярбург (Расія), кіраўнік – Усевалад Русінаў;
- Трыа “Алілуя”, г. Белград (Сербія), кіраўнік – Міліца Еліч;
- Камерны хор “Згода”, г. Зандам (Нідэрланды), кіраўнік – Сяргей Латышаў;
- Хор храма святога Васілія Астрожскага Цудатворца, г. Белград (Сербія), рэгент – Катарына Божыч.
Фота: Мікалай БАЙДА
02/20/2020 - 19:31







































































