5 верасня 2021, у Нядзелю 11-ю па Пяцідзесятніцы, адданьне сьвята Успення Прасвятой Багародзіцы, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Божую літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Праасвяшчэнству саслужылі настаяцель храма протаіерэй Мікалай Лабынько, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Павал Касьпяровіч і іерэй Міхаіл Перац. Дыяканскі чын ўзначаліў протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.
Богаслужбовыя спевы выканаў архірэйскі хор пад кіраўніцтвам рэгента Юліі Шэпелевай.
Пропаведзь перад Прычасьцем вымавіў іерэй Павал Касьпяровіч. Падчас богаслужэння былі ўзнесены малітоўныя просьбы аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднаснага павева.
Па завяршэнні Літургіі Яго Праасвяшчэнства і служачыя свяшчэннікі здзейснілі малебен аб захаванні стварэння Божага, які па традыцыі служыцца штогод у першую нядзелю верасня.
Затым было здзейснена слаўленнем святу Успення Прасвятой Багародзіцы. Далей епіскап Антоній звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю на тэму нядзельнага Евангельскага чытання.
Пропаведзь на ранняй Літургіі вымавіў іераманах Мікалай.





































