Всенощное бдение. Текст службы 10 февраля́ 2019 го́да. Неде́ля 37 по Пятидеся́тнице. Собо́р новому́чеников и испове́дников Це́ркви Ру́сской. Глас 4

“Як дзеці выхоўваюць бацькоў” – размову ва Універсітэце сям’і “Радзіна” правяла псіхолаг Ганна Янчый

3 лютага 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна з адукацыйнай лекцыяй (псіхалогія адносінаў у сям’і маці-дзіця і бацька-дзіця) выступіла кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый.

У праграме "Вокны горада" "Тэлерадыёкампаніі Гродна" выступілі духаўнік і стараста праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае"

30 студзеня 2019 года ў праграме "Вокны горада" "Тэлерадыёкампаніі Гродна" прынялі ўдзел духаўнік і стараста праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае", якое дзейнічае пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Іерэй Міхаіл Перац і Алег Герасімаў ў рамках тэматычнай гутаркі прадставілі праваслаўны пункт гледжання аб прычынах залежнасці, метадах лячэння і барацьбы з жарсцю (глядзець з 15 хвіліны эфіру).

Сустрэча з псіхолагам Таццянай Вараб’ёвай адбылася ў Пакроўскім саборы

27 студзеня 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна па ініцыятыве членаў праваслаўнага клуба шматдзетных сем’яў “Адраджэнне” была арганізавана сустрэча з вядомым сямейным псіхолагам, спецыялістам узроставай псіхалогіі і праваслаўнай педагогікі Таццянай Вараб'ёвай.

Лекцыю “Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя рознымі дэвіяцыямі дзяцей” правяла ва ўніверсітэце сям’і “Радзіна” кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч

27 студзеня 2019 года ва Ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Праблемы ў выхаванні ў сям’і, абумоўленыя рознымі дэвіяцыямі дзяцей. Ч.2. – 1.Трывожныя дзеці. 2.Своеасаблівасць і выключнасць сарамлівых дзяцей у сучасным свеце” правяла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.

Пропаведзь настаяцеля Пакроўскага сабора ў Нядзелю 35-ю пасля Пяцідзесятніцы

27 студзеня 2019 года ў Нядзелю 35-ю пасля Пяцідзесятніцы Бажэственную літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна дыякана Барыса Барадзінчыка ўзначаліў протаіерэй Георгій Рой. Пасля чытання Евангелля настаяцель звярнуўся да вернікаў з пропаведдзю.

Всенощное бдение. Текст службы 27 января́ 2019 го́да. Неде́ля 35 по Пятидеся́тнице. Отда́ние пра́здника Богоявле́ния. Глас 2

Фіналістам міжнароднага праекту “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” стала выхаванка іканапіснай студыі Пакроўскага сабора

Фіналістам Першага Міжнароднага конкурсу “Дзіцячы каляндар “Ангелы Міру”” 2017-2018 стала выхаванка дзіцячай іканапіснай студыі “Пакроў” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна Маргарыта Пятрова (15 год). Журы абрала 365 найлепшых прац дзяцей ва ўзросце ад 4 да 15 год. У конкурсе прынялі ўдзел больш за 2 тысячы прац з 22 краін.

“Ліхаманка. Высокая тэмпература ў дзяцей...” — ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” з лекцыяй выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

20 студзеня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адукацыйную сустрэчу правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтру “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная. Тэма размовы: “Ліхаманка. Высокая тэмпература ў дзяцей, ці трэба яе баяцца. Як аблегчыць самаадчуванне і палепшыць стан дзіцяці з высокай тэмпературай”.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS