Фотарэпартаж: Велікодныя ўрачыстасці ў кафедральным саборы Гродна

У ноч з 27 на 28 красавіка 2019 года у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна прайшлі ўрачыстасці з нагоды свята Уваскрасення Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста. Велікодныя набажэнствы ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій. На пачатку адбыўся ўрачысты Хрэсны ход, затым Велікодная заутраня і Боская літургія.

Фотафакт: Вынас і пахаваньне Плашчаніцы ў Пакроўскім саборы

Плашчаніца – гэта ікона, што выяўляе Збаўцу, што ляжыць у гробе. Звычайна гэта вялікая хуста (кавалак тканіны), на якім напісаны або вышыты абраз пакладзенага ў труну Збаўцы. Вынас Плашчаніцы і Чын пахавання – гэта два найбольш важныя набажэнствы, якія служацца ў Вялікую пятніцу Страсной сядміцы. Вялікая пятніца – самы тужлівы дзень у царкоўным календары для хрысціянаў усяго свету. У гэты дзень мы ўзгадваем Крыжовыя пакуты і смерць Іісуса Хрыста.

Архіепіскап Арцемій: пропаведзь на Вынас Плашчаніцы (2019)

26 красавіка 2019 года, у Вялікі Пяток, дзень ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, узначаліў богаслужэнні ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Уладыку саслужылі духаўнік епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства храма.

Іерэй Аляксей Саўко. Пропаведзь. Вялікі Чацвер (2019)

25 красавіка 2019 года, у Вялікі Сацвер Страснога тыдня, пропаведзь перад Прычашчэннем прамовіў клірык Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна іерэй Аляксей Саўко.

“Сучасныя дэструктыўныя арганізацыі: механізмы супрацьстаяння” – лекцыю ва ўніверсітэце сямейных ведаў “Радзіна” правяла філосаф Сняжана Семярнік

21 красавіка 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна адбылася лекцыя кандыдата філасофскіх навук, дацэнта кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Сняжаны Семярнік. Тэма выступлення: “Сучасныя дэструктыўныя арганізацыі: механізмы супрацьдзеяння”.

Свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім у Пакроўскім саборы

21 красавіка 2019 года, у Нядзелю 6-ю, ваій (Вербная нядзеля) Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі адслужыў Боскую літургію ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой, духаўнік Гродзенскай епархіі мітрафорны протаіерэй Аляксандр Наздрын і духавенства сабора.

Протоиерей Владимир Петручик. Проповедь в праздник Входа Господня в Иерусалим

21 апреля 2019, Неделя 6-я Великого поста, ваий (цветоносное, Вербное воскресение), праздник Входа Господня в Иерусалим, Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно. С проповедью перед Причастием к прихожанам обратился клирик храма протоиерей Владимир Петручик.

У адкрыцці выставы "Велікоднае сугучча. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларуска-літоўскага памежжа" ўзяў удзел настаяцель і моладзевы хор Пакроўскага сабора

18 красавіка 2019 года настаяцель Свята-Пакроўскага сабора горада Гродна протаіерэй Георгій Рой і моладзевы хор на чале з кіраўніком пеўчай студыі Елізаветай Айкян прынялі ўдзел у адкрыцці выстаўкі “Велікоднае сугучча. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва беларуска-літоўскага памежжа”, прымеркаванай да свята Вялікадня.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS