Святары Ваеннага аддзела Гродзенскай епархii сустрэлiся з прадстаўнікамі Гродзенскай пагранічнай групы ў Пакроўскім саборы

17 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, на базе Пакроўскага кафедральнага сабора адбылася сустрэча святароў, што акармляюць  пагранічныя заставы, з намеснікамі начальнікаў ПАГЗ па ідэалагічнай працы.

У дзень услаўлення Маці Божай дзеля іконы Яе "Няўпіўная Чаша" братчыкі таварыства цвярозасці "Пакроўскае" далі зарокі цвярозасці

18 мая 2019 года, у суботу 3-й сядміцы па Вялікадні, у дзень услаўлення Маці Божай дзеля іконы Яе «Няўпіўная Чаша» і мучаніцы Ірыны, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна чацвёра братоў і сястра праваслаўнага таварыства цвярозасці "Пакроўскае" пры малітоўнай падтрымцы духавенства, родных, блізкіх і прыхаджанаў храма прынеслі Госпаду зарокі цвярозасці тэрмінам на 1 год.

У межах Свята-Кірыла-Тураўскіх чытанняў протаіерэй Георгій Мітрафанаў выступіў з лекцыямі ў Пакроўскім саборы

14 мая 2019 года ў актавай зале Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбыліся штогадовыя Свята-Кірыла-Тураўскія чытанні для духавенства Гродзенскай епархіі на тэму "Інстытут патрыяршаства і Памесны сабор 1917-1918 гг." На працягу сустрэчы лектар — протаіерэй Георгій Мітрафанаў,прафесар, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі, адказаў на пытанні.

Для насельнікаў Верцялішкаўскага дома-інтэрната маладзёвае брацтва Пакроўскага сабора правяло канцэрт

13 мая 2019 года Свята-Сафійскае маладзёвае брацтва кафедральнага сабора горада Гродна з велікодным  канцэртам наведала Верцялішкаўскі дом-інтэрнат для людзей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. На сцэне інтэрната адбыўся дэбют брацкага лялечнага тэатра з пастаноўкай "Велікодны калабок". Пастаноўка завяршылася святочным канцэртам.

Фільм "Маўклівыя сведкі" (гісторыя ікон навамучанікаў у Пакроўскім саборы)

У 2007 годзе, адмыслова да стогадовага юбілею храма, у цэнтральным нефе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна быў размешчаны рад новых іконаў навамучанікаў і вызнаўцаў, якія пацярпелі пакуты ў гады ганенняў ад багаборчай савецкай улады. Ідэя напісання такога іканаграфічнага раду належала высокапраасвяшчэннейшаму Арцемію, архіепіскапу Гродзенскаму і Ваўкавыскаму.

Фільм “Маўклівы сведкі” распавядае пра тое, якая гісторыя напісання гэтых ікон.

Мастак Сяргей Грыневіч паказаў у Клубе праваслаўнай размовы свае работы на тэму евангельскіх падзей

12 мая 2019 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася творчая сустрэча з вядомым мастаком. Свой творчы погляд на евангельскія падзеі прапанаваў Сяргей Грыневіч.

"Прафілактыка артапедычных праблем у дзiцячым узросце" — ва Унiверсiтэце сямейных ведаў «Радзіна» выступіла ўрач-педыятр Наталля Жалезная

Фотафакт: дзень памяці святых жанчын-міраносіц ў Пакроўскім саборы (2019)

12 мая 2019 года, Нядзеля 3-я пасля Пасхі, дзень памяці святых жанчын-міраносіц, Свята-Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна.

“Пакроўскі веснік” – прэм’ерны выпуск новай праграмы на ютуб-канале Пакроўскага сабора

9 мая 2019 года па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага, на тэлеканале youtube Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна адбылася прэм’ера новай праграмы “Пакроўскі веснік”.

Старонкі

Subscribe to Свято-Покровский кафедральный собор города Гродно RSS