Праваслаўнае таварыства цвярозасці “Пакроўскае”

12 лістапада 2011 пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы г. Гродна пачало сваю працу таварыства цвярозасці “Пакроўскае”. Таварыства стваралася па ініцыятыве людзей, што пакутуюць на алкагалізм. Рэабілітацыйная дзейнасць таварыства заснавана на праваслаўным светапоглядзе і духоўным досведзе барацьбы са страсцямі, які належыць спадчыне святых айцоў. Члены таварыства прымаюць зарокі цвярозасці і актыўна ўдзельнічаюць у богаслужбова-літургічным жыцці абшчыны Свята-Пакроўскага сабора. З 2011 па 2020 год рэабілітацыйную праграму прайшлі каля 105 чалавек, сярод якіх – тыя, хто пакутаваў ад залежнасцяў, а таксама іх сваякі.

instagram -trezvost_pokrovskoe

Расклад сустрэч:

  • Нядзеля а 17:00 (Малітоўнае чытанне акафіста перад іконай Божай Маці “Няўпіўная Чаша” у Свята-Вольгінскім храме, заняткі ў прыходскім доме насупраць сабора)
  • Серада а 18:30 (Заняткі ў прыходскім доме насупраць сабора)

Духаўнік таварыства – іерэй Міхаіл Перацe-mail: pma@prihod.info

  • +37529 58 446 58 - стараста таварыства Мікалай
  • +37529 785 73 45 - намеснік старасты таварыства Русцік

Асноўныя прынцыпы праваслаўнай праграмы рэабілітацыі ад залежнасцяў

  1. Рэабілітацыя заснавана на праваслаўным светапоглядзе.
  2. Базаванне душаапекавальнай практыкі на рэлігійна-філасофскай і псіхалагічнай спадчыне святых айцоў.
  3. Непрыняцце акультна-містычных тэхнік (праграмаванне, кадзіраванне, гіпноз, медытацыя, рэбёфінг, ёга ды іншыя метады ўздзеяння на падсвядомасць), якія зводзяць богападобную сутнасць чалавека да ўзроўню машыны або біяробата і якія звязаны з гвалтам над асобай чалавека, хлуснёй, прытворствам.
  4. Пастырскае акармленне: пастырскія суразмовы і пропаведзі; заняткі ў групе па вывучэнні Свяшчэннага Пісання і найбагацейшага царкоўнага досведу па барацьбе са страсцямі; далучэнне да царкоўнага жыцця: Святыя Таінствы Хрышчэння, Споведзі, Прычасця, Ялееасвячэння.
  5. Літургічнае жыццё, служэнне малебнаў, паломніцкія паездкі па святых мясцінах; духоўная рэабілітацыя і ўцаркаўленне ва ўмовах рэабілітацыйнай абшчыны (праваслаўнага таварыства цвярозасці).

Раздел сайта: