Клірык Пакроўскага сабора блаславіў на доблеснае служэнне Айчыне курсантаў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы

4 верасня 2021 года клірык кафедральнага сабора горада Гродна протаіерэй Уладзімір Пятручык блаславіў на доблеснае служэнне Айчыне курсантаў ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Рытуал прысягі праходзіў на Кургане Славы. У пачатку мерапрыемства ўдзельнікі і госці ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Словы ваеннай прысягі і клятву выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, выконваць воінскі абавязак і бараніць незалежнасьць сваёй краіны ў гэты дзень прамовілі 24 першакурсніка ваеннага факультэта гродзенскага ўніверсітэта.

У сваім звароце айцец Уладзімір казаў, што сёння ў кожнага курсанта асаблівы дзень і кожны з іх вымавіў важныя словы ў сваім жыцці, словы ваеннай прысягі. Не важна, кім яны былі да цяперашняга моманту, але з гэтай хвіліны яны сталі сапраўднымі салдатамі, сапраўднымі абаронцамі сваёй Айчыны. Ваеннай справа - гэта вельмі складаны і адказны крыж.

Святар блаславіў курсантаў і пажадаў, каб Гасподзь ўмацаваў іх душэўныя і цялесныя сілы, каб яны былі годнымі абаронцамі сваёй Айчыны і годнымі сынамі перад тварам Божым.

На урачыстай падзеі прысутнічалі родныя і сябры курсантаў. Таксама павіншаваць будучых афіцэраў прыйшлі ганаровыя госці: старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч, намеснік міністра абароны па тыле - начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Андрэй Бурдыка, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

З выкарыстаннем матэрыялаў grodnonews.by, фота: Леанід Шчаглоў