7 жніўня 2021, напярэдадні Нядзелі 7-й па Пяцідзесятніцы, сщмчч. Ярмалая, Ерміпа і Ермакрата, прэсвітэраў Нікамідзійскіх (к. 305) усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: настаяцель сабора протаіерэй Мікола Лабынько, духоўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Ноздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, іерэй Яўген Велісейчык, іерэй Дзмітрый Хямяляйнен. Дыяканскі чын ўзначаліў дыякан Барыс Барадзінчык.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.



























