Настаяцель Пакроўскага сабора ўручыў пасведчанні аб заканчэнні выхаванцам дзіцячай іканапіснай студыі "Пакроў"

25 ліпеня 2021 года ў заканчэнні позняй Божай літургіі ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна настаяцель храма, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Мікалай Лабынько уручыў выхаванцам прыходскай дзіцячай іканапіснай студыі "Пакроў" пасведчанні аб заканчэнні вучобы.

Сярод узнагароджаных Марыя Піліпчыкаў, Аліна Мусатава, Аляксей Радзівон, Маргарыта Пятрова і Анастасія Філон. Настаяцель пажадаў усім Божай дапамогі і падзякаваў за працы кіраўніцу студыі Дар'ю Пестунову.

Варта адзначыць, што працы выхаванцаў студыі былі неаднаразова адзначаны дыпломамі міжнародных конкурсаў.

Miкaлай БАЙДА