24 ліпеня 2021, напярэдадні Нядзелі 5-й па Пяцідзесятніцы, мчч. Прокла і Іларыя, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: настаяцель сабора протаіерэй Мікалай Лабынько, духоўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Яўген Велісейчык, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў і дыякан Дзмітрый Бровушкін.
Пасля чытання Евангелля архірэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.
Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Мікалай БАЙДА


























