Напярэдадні свята Сабора Усіх Святых Епіскап Антоній здзейсніў усяночнае трыванне ў Пакроўскім саборы

27 чэрвеня 2021, напярэдадні Нядзелі 1-й па Пяцідзесятніцы, свята Сабора Усіх Святых, усяночнае трыванне ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў Праасвяшчэнны Антоній, епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі. Уладыку саслужылі: духаўнік епархіі протаіерэй Андрэй Бандарэнка, протаіерэй Уладзімір Пятручык, протаіерэй Уладзімір Барысевіч, іерэй Міхаіл Перац, іерэй Дзмітрый Хямяляйнен, протадыякан Дзмітрый Шэпелеў, дыякан Барыс Барадзінчык, дыякан Дзмітрый Галамбоўскі.

Пасля поліелея архіерэй здзейсніў памазаньне вернікаў алеем.

Богаслужбовыя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.

Мікалай БАЙДА