Дабрачынны Вялікапосны канцэрт правялі ў Пакроўскім саборы

21 сакавіка 2021 года ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна працягнулі традыцыю вялікапосных канцэртаў. Асаблівасцю гэтага года стала выступленне студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Інэсы Міхайлаўны Бадзяка, дацэнта кафедры харавога дырыжыравання. У выкананні калектыву ўпершыню прагучала Боская літургія кампазітара протаіерэя Андрэя Бандарэнка. У якасці аднаго з салістаў выступіў клірык Пакроўскага сабора протадыякан Дзмітрый Шэпелеў.

Айцец Андрэй, як аўтар, цёпла падзякаваў хор за выкананне. Слухачы выказалі сваю ацэнку апладысментамі.

Інэса Міхайлаўна і настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой нагадалі ў завяршэнні, што канцэрт носіць дабрачынны характар. Ахвяраванні пойдуць на дапамогу пяцімесяцоваму Лаўру. Складаная аперацыя запланавана на 24 сакавіка, таму айцец Георгій заклікаў усіх у гэты дзень сардэчна узнесці малітвы да Госпада за малога, бацькоў і лекараў.

Калі выканаўцы ўхваляць вынікі аудыевідэазапісу, то ў хуткім часе канцэрт будзе даступны для прагляду на ютуб-канале Пакроўскага сабора

Мікалай БАЙДА