Пятніца 1-га тыдня. Літургія Ранейасвячоных Дароў і асвячэнне коліва ў Пакроўскім саборы

19 сакавіка 2021 года, у пятніцу 1-га тыдня Вялікага посту настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна ў саслужэнні духавенства храма здзейснілі Боскую літургію Ранейасвячоных Дароў. Па заамвоннай малітве клірыкі і прыхаджане сабора ўшанавалі памяць святога велікамучаніка Федара Цірана і быў здзейснены чын благаслаўлення коліва. У завяршэнні Набажэнства айцец Георгій павіншаваў прычасьнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падзякаваў за сумесную малітву ў першыя дні Вялікага посту.

Мікалай БАЙДА

Великий Пост 2021: Соборования, Пассии, Поминальные субботы