Дзіцячы хор Пакроўскага сабора стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу "Рождественская песнь" (Масква)

У лютым 2021 дзіцячы хор "Саборныя Верабейкі" нядзельнай школы Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна пад кіраваннем рэгента Лізаветы Айкян стаў уладальнікам звання Лаўрэата II і III ступеняў XXII Маскоўскага міжнароднага конкурсу на лепшае выкананне духоўнай музыкі «Рождественская песнь». Завочна ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 200 калектываў розных узроставых катэгорый з Расіі і іншых краін.

Хор прадаставіў на суд журы два творы: "Кирие элейсон" (Візантыйскі напеў) і "Творите добрые дела" (муз. В. Бяляева, словы А. Мирновой)

Мікалай БАЙДА