26 студзеня 2021 моладзь Свята-Сафійскага моладзевага братства пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна сумесна з кіраўніком, клірыкам Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора, іерэем Аляксеем Саўко наведалі ДУА «Гродзенская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку».
Дзецям ўручылі падарункі, сабраныя вернікамі Пакроўскага сабора да святаў Хрыстова Нараджэння Богаяўлення. Любы жадаючы мог узяць канверт з лістом і выканаць просьбу дзіцяці.
Сустрэча стала завяршальны этапам акцыі "Падары цуд на Каляды". Дзякуем усім удзельнікам акцыі.
Іерэй Аляксей САЎКО













