Боская літургія ў навагоднюю ноч у Пакроўскім саборы

У ноч на 1 студзеня 2021-га года ад Нараджэння Хрыстова Боскую літургію ў Свята-Вольгінскам храме пры Пакроўскім саборы горада Гродна здзейсніў іерэй Аляксей Саўко. Сустрэць новы год супольнай малітвай і удзячнасьцю Госпаду сабраліся прыхаджане сабора і іншых храмаў горада. На ютуб-канале вялася прамая трансляцыя набажэнства.

У сваім звароце да прысутных о.Алексей падзякаваў усім за сумесную малітву і пажадаў не быць "бясплоднай смакоўніцаю" у новым годзе.

Мікалай БАЙДА