25 лютага 2020 года ў Доме навукоўцаў у горадзе Обнінску Калужскай вобласці адбылася цырымонія закрыцця ХV Міжнароднага праваслаўнага Стрэчанскага кінафестывалю “Сустрэча”, паведамляе Патриархия.ru. У намінацыі “За адлюстраванне красы Богам створанага свету сродкамі кіно” прыз мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента – ікона Прасвятой Багародзіцы “С нами Бог и никтоже на ны” – атрымаў кароткаметражны фільм святара Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна “Весела пра сумнае”.
Міжнародны праваслаўны Стрэчанскі кінафестываль “Сустрэча” арганізаваны ў 2006 годзе па благаславенні мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента і пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ, Саюза кінематаграфістаў РФ, адміністрацыі Калужскай вобласці і г. Обнінска. Мэтай кінафестывалю ёсць выяўленне праваслаўнага ладу жыцця сродкамі кінамастацтва, як у Расіі, так і ў краінах, дзе праваслаўе ёсць неад’емнай часткай культуры.
Раней мы паведамлялі, што працы клірыка Пакроўскага сабора сталі дыпламантамі ХVII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўнага кіно “Пакроў”.
Протоиерей Владимир ПЕТРУЧИК








