26 студзеня 2020 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна адбылася адукацыйная размова “Выкарыстанне методыкі казкатэрапіі ў выхаванні дзяцей”. Лектарам выступіла дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат педагагічных навук Марына Салтыкова-Ваўковіч.
Казкатэрапію можна разглядаць як працэс пераносу казкавых сэнсаў у рэальнасць. У працы з казкамі выкарыстоўваюцца такія метады, як аповед казак, перапісванне казак, сачыненне, драматызацыя, маляванне казак, творчыя гульні з казкай.
Вельмі эфектыўная методыка складання казак паводле М. Эрыксана. Спецыфіка гэтых казак у тым, што яны скіраваны на вырашэнне некаторых праблемаў у паводзінах: канфліктнасці, няўмення паводзіць сябе ў грамадстве і г. д. Недахопы, адхіленні ў паводзінах абазначаны ў гэтых казках з дапамогай метафар.
Тэма сустрэчы 2 лютага – “Псіхалагічныя асаблівасці рамантычных адносінаў у юнацкім узросце”. Вядоўца – кандыдат псіхалагічных навук Ганна Янчый.
Марына САЛТЫКОВА-ВАЎКОВІЧ, фота Мікалай БАЙДА














