“Жаночае здароўе” – ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” выступіла ўрач і выкладчык МРП Наталля Жалезная

22 снежня 2019 года ва Універсітэце сямейных ведаў “Радзіна” пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна тэматычную сустрэчу “Жаночае здароўе. Фактары, што ўплываюць на жаночае здароўе. Прафілактыка запаленчых захворванняў у рэпрадуктыўнай сферы” правяла ўрач, кіраўнік сямейнага цэнтра “Рамонак” і выкладчык МРП Наталля Жалезная.

На сустрэчы гаворка вялася не толькі пра тое, як на жаночае здароўе ўплывае лад жыцця, харчаванне, экалогія, а таксама пра тое, як залежыць фізічнае, эмацыйнае і псіхічнае здароўе жанчыны, яе характар і змена настрою ад гарманальнай рэгуляцыі. Абмеркавалі спрэчныя пытанні ўплыву на здароўе кантрацэпцыі і донарства палавых клетак. Прыйшлі да высновы, што самая надзейная гарантыя жаночага здароўя – гэта захаванне цнатлівасці і вернасці, адзін муж на ўсё жыццё, адкрытае, натуральнае сужэнства без кантрацэпцыі, заснаванае на павазе асобы адзін аднаго.

Тэма наступнай сустрэчы: “Свяціцель Лука (Война-Ясянецкі): пра выхаванне дзяцей”. Лектар – іерэй Міхаіл Перац. Пачатак – 29 снежня а 10:30, актавая зала, вул. Акадэмічная, 2.

Наталля ЖАЛЕЗНАЯ, фота: Мікалай БАЙДА