Фільм “Язычнікі” абмеркавалі ў кінаклубе Пакроўскага сабора

1 снежня 2019 года ў кінаклубе Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна прагляд і абмеркаванне фільма Валерыі Сурковай “Язычнікі” (2017). Фільм ёсць экранізацыяй п’есы маладога драматурга Ганны Яблонскай, трагічна загінулай ў 2011 годзе пры выбуху ў аэрапорце “Дамадзедава”.

Перанос паспяховага спектаклю ў гульнёвы кінематограф, дзе зусім іншая “мова” і іншыя мастацкія прынцыпы – рашэнне смелае. Гэты фільм ствараўся доўга і складана, на асабістыя сродкі творчай групы. Фільм быў гатоў ужо ў 2017 годзе, у верасні быў паказ на “УралКінафэсце”. І трэба адзначыць, што кінаверсія “Язычнікаў” па-новаму раскрыла тэатральную п’есу і прадставіла яе ідэі з іншага боку. Рэжысёру Валерыі Сурковай гэта ўдалося.

Сюжэт фільма наступны…

Жыве адна няшчасная сям’я – мама, тата і дачка-падлетак. Бацька – беспрацоўны музыкант, маці шчыруе на цяжкай працы, каб аплаціць адукацыю дачкі, у доме бясконцы рамонт, з якім ніяк не справіцца сусед-алкаголік па мянушцы Боцман. Сям’я ўвязла ў спрэчках, усе нейкія замучаныя жыццём, дачка перажывае дэпрэсію на глебе неўзаемнага кахання да выкладчыка з інстытута. У гэты момант раптоўна прыязджае бабуля Наталля, якую ўжо шмат гадоў ніхто не бачыў – увесь гэты час гераіня правяла ў манастырах, ўбіраючы догматы праваслаўнай веры. Вярнуўшыся ў свецкае грамадства, Наталля Сцяпанаўна мякка, але назойліва навязвае сваякам новыя “правілы жыцця” ў адпаведнасці з яе рэлігійнымі перакананнямі, якія бліжэй да радыкальнага праваслаўя і цемрашальства, чым да старажытнай мудрасці. Вобраз бабулі Наталлі – яркая

ілюстрацыя адносна новай з’явы пад назвай “абрадавае праваслаўе”.

Наталля Сцяпанаўна спрабуе захоўваць ангельскі, багавейны воблік, але пастаянна выдае сябе абсурднасцю і бязглуздасцю сваёй “веры”. Выдатныя дыялогі, у якіх адчуваецца тонкая іронія драматурга, які ахайна выкрывае шкоднасць носьбітаў такой з’явы. Вось пара прыкладаў такіх дыялогаў: “Мёд грэчкавы, манастырскі, яго да ран прыкладалі, так у адной жанчыны пухліна разышлася… Царства ёй Нябеснае!”, “І манахі выйшлі з храма і пагналі татар і многіх узялі ў палон, а потым яшчэ многіх татар забілі, а потым гналі іх яшчэ і ўвогуле пазабівалі іх усіх”.

“Язычнікі” – выключна правільнае кіно пра радыкальную рэлігійнасць, кіно, якое не правакуе і не распальвае антырэлігійныя настроі, а вельмі далікантна адносіцца да складанай тэмы. Нельга сказаць, што з’яўленне бабулі Наталлі адназначна прыносіць нам толькі няшчасце. Наталля Сцяпанаўна – не разбуральнік, а каталізатар разбуральных працэсаў, якія пачаліся ў сям’і да яе прыезду. Напрыклад, спроба самагубства дачкі і без таго наспявала. Матэрыяльны стан сям’і ўвогуле палепшыўся дзякуючы дзеянням Наталлі. Яе прысутнасць выдатна “ўставіла ўсім мазгі”, хай і праз жорсткі досвед. Так што гэты персанаж не ёсць строга адмоўным. Хутчэй, нейтральным. Яна мела ўсе шанцы прывесці сям’ю да Хрыста, у выніку яна выганяецца прэч з бальніцы і з жыцця блізкіх людзей. Але, калі быць больш дакладнымі, выганяецца не яна, а той лад праваслаўя, які яна прапаведавала. Бадай, гэта самая балесная сцэна гэтага фільма. Бо першае ўражанне – праваслаўная вера зняважана і ганіма. Але не… Гэта не барацьба язычніцтва і праваслаўя. Гэта была бітва двух язычніцтваў. І перамог, як ні дзіўна, пачатак сапраўднай любові да бліжняга. Бабулю шкада да слёз. Праваслаўная язычніца, што засвоіла правілы

знешнай царкоўнай багавейнасці, але якая так і не пачала шукаць Хрыста ў Яго Царкве, яна не змагла прывесці да Яго сваіх блізкіх. Асабліва патрасае лёгкасць, з якой у свой час быў кінуты сын, і гатоўнасць пахаваць “нязручную” ўнучку…

Каб сустрэць Хрыста, трэба выйсці Яму насустрач са свайго эгаізму. Ён прынёс Сябе ў ахвяру, каб нас уратаваць, але мы не ўратуемся, калі са свайго боку не прынясем у ахвяру сваю “самасць”, уласнае велізарнае ўсепаглынальнае “Я-цтва”.

Самасцверджанне ў вобразе верніка, пошук у Царкве чаго заўгодна: выгод, прызнання, улады – усяго, толькі не Хрыста, – гэта язычніцтва. І чалавек з бубнам у такім выпадку нічым не горш за чалавека са святой вадой у руках, але з сэрцам, наглуха закрытым, закаркаваным ад бліжняга з яго бедамі і патрэбамі, а значыць, і ад Хрыста.

Валерыю Суркову можна павіншаваць з выдатным рэжысёрскім дэбютам у кіно. У гісторыі кінематографа можна знайсці не так многа выпадкаў, калі тэатральныя рэжысёры пераносілі ў кіно свае спектаклі з тымі ж акцёрамі.

Протаіерэй Уладзімір ПЯТРУЧЫК, фота: Мікалай БАЙДА

8 снежня ў кінаклубе прагляд і абмеркаванне фільма “Данька”.

Маленькі Данька неймаверна шчаслівы – усяго праз пару дзён ён адправіцца першы раз у першы клас! Нарэшце ў яго з’явіцца шмат новых сяброў, акрамя адзінокага дворніка Гаўрылы і сумнай дзяўчынкі. Напярэдадні першага верасня ў доме пануе перадсвяточная мітусня – торт, госці, падарункі! Але ў самы адказны момант доўгачаканы падарунак дастаецца не Даньку, а зусім іншаму хлопчыку. Свята абарачаецца ў трагічнае адкрыццё…

Пачатак прагляду ў 18:15, аўдыторыя № 1 нядзельнай школы Пакроўскага сабора (будынак насупраць храма, уваход у арку).